Нарадзілася 9 кастрычніка 1984 года ў Мінску. Стажыравалася ў Akademiі Podlaska (Польшча, 2003). Наведвала філасофска-літаратурнае аддзяленне Беларускага калегіума. Скончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці ""Літаратурная работа"", спецыялізацыя - кінадраматург, магістратуру Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці мастацтвазнаўства, спэцыялізацыя - кінатэлемастацтва. Працавала рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (2008-2009). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2004 г.
Дэбютавала вершамі ў 1992 годзе (часопіс «Бярозка» №9-10, з прадмовай Алеся Разанава). Аўтар зборнікаў паэзіі «Кроў Сусьвету» (1996, з прадмовай Васіля Жуковіча), «Каб неба сагрэць...» (2004, з прадмовай Рыгора Барадуліна), «Тамсама» (2006). Аўтар шматлікіх публікацый у перыёдыцы.
Перакладае з рускай, польскай, французскай. Паасобныя творы В. Куставай перакладаліся на некалькі моваў. Піша песні.